За тры гады бязвізу Беларусь нібыта наведалі больш за мільён еўрапейцаў
Большасць замежнікаў прыязджаюць з Літвы / traveling.by
З 19 ліпеня 2024 года ў Беларусь па пашыраным бязвізе прыехала каля 122 000 еўрапейскіх турыстаў, паведамляе Дзяржпагранкамітэт. З 15 красавіка 2022 года па бязвізе Беларусь наведала больш за 1,153 мільёна грамадзян з 38 еўрапейскіх краін.
Большасць бязвізавых гасцей Беларусі прыязджаюць з Літвы праз пункт пропуску “Каменны Лог”. Сярод іх былі прадстаўнікі Літвы, Польшчы, Латвіі, Эстоніі, Вялікабрытаніі, Італіі, Германіі і іншых краін Еўропы.