За тры дні было больш за 700 спробаў нелегальнага пераходу з Беларусі ў Польшчу
Польскі памежнік, ілюстрацыйнае фота / Straż Graniczna
З пятніцы па нядзелю Памежная служба Польшчы зафіксавала 729 спробаў нелегальнага перасячэння беларуска-польскай мяжы.
Некалькі разоў мігранты закідвалі польскіх патрулёў камянямі і галінамі. Усе спробы на Падляшшы, каля Белавежы, Нараўкі, Дубічаў Царкоўных і Чарэмшы.
Польскія памежнікі паведамляюць пра 219 спробаў нелегальнага пераходу мяжы ў пятніцу, 264 — у суботу, 232 — у нядзелю.
За выходныя дні былі затрыманыя адзінаццаць чалавек па падазрэнні ў дапамозе незаконнаму перасячэнню мяжы. Гэта шэсць украінцаў, тры палякі і двое грамадзян Таджыкістана.
Таксама памежнікі за апошнія трое сутак некалькі разоў аказвалі медыцынскую дапамогу мігрантам. 11 чалавек былі перададзеныя брыгадам хуткай медыцынскай дапамогі.