За суткі 30 чалавек у Мінску атрымалі галалёдныя траўмы
Сярод траўмаваных ёсць дзіця.
За апошнія суткі ў Мінску галалёдныя траўмы атрымалі 30 чалавек, у тым ліку дзіця, паведаміў БелаПАН галоўны спецыяліст аддзелу прававой працы і арганізацыі медыцынскай абароны пры надзвычайных сітуацыях камітэту па ахове здароўя Мінгарвыканкаму Мікалай Тукала.
Паводле яго слоў, у студзені пік галалёдных траўмаў прыпаў на 13 студзеня, калі да медыкаў звярнулася 64 чалавекі, з якіх 13 былі шпіталізаваныя.
Як прагназуюць сіноптыкі, галалёдзіца ў бліжэйшыя суткі захаваецца. 26 студзеня краіна будез знаходзіцца ў вобласці падвышанага атмасфернага ціску, сфармаванай у вільготнай паветранай масе. Месцамі чакаецца кароткачасовы снег, мокры снег, туман, слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы 0 — мінус 7 градусаў, пры праясненнях да мінус 9 градусаў, удзень у астноўным 0 — мінус 5 градусаў.