За скрадзеную бутэльку піва беларусу пагражае да 4 гадоў турмы

Здарэнне адбылося ўдзень 29 ліпеня ў адной з крамаў у Любані. 48-гадовы мужчына адкрыта ўзяў бутэльку піва коштам 25500 рублёў і ўцёк. Неўзабаве яго затрымалі на вуліцы міліцыянты.



Як паведамляе "Интерфакс-Запад", мужчыне пагражае штраф альбо да 4 гадоў пазбаўлення волі.