За "самаволку" вайскоўца ў Баранавічах асудзілі на 5 месяцаў арышту

Аднаго з вайскоўцаў Баранавіцкага гарнізона асудзілі на пяць месяцаў арышту з адбываннем тэрміну зняволення ў вайсковай камендатуры на гаўптвахце.

20-гадовы шараговец за першыя два месяцы службы двойчы сыходзіў у самаволку без усялякіх прычын. Прафілактычная работа камандзіраў з ім не дапамагла. У чарговы раз ён пакінуў вайсковую часць больш як на чатыры дні, каб пабыць дома. Там яго і знайшлі супрацоўнікі ваеннай камендатуры.

Пакіданне вайсковай часці без дазволу больш чым на двое сутак лічыцца злачынствам. За гэта суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы асудзіў яго на пяць месяцаў арышту.

Фота — 24warez.ru