"Не было дня, каб яны не правяралі": Украіна пра праверку баявой гатоўнасці ў РБ

Праверка баявой гатоўнасці ў беларускай арміі

Праверка баявой гатоўнасці ў беларускай арміі / Міністэрства абароны РБ

Украіна не хвалюецца праз абвешчаную ў Беларусі праверку баявой гатоўнасці, вынікае з заявы прадстаўніка Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэя Дземчанкі.

Савет Бяспекі 6 кастрычніка па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі распачаў нечаканую праверку баявой гатоўнасці шэрагу злучэнняў і вайсковых частак Узброеных Сіл Беларусі.

"Гэта ўжо не ўпершыню. За ўсе гэтыя гады ў Беларусі, напэўна, не было такога прамежку часу, каб яны не правяралі альбо поўную баявую гатоўнасць сваёй арміі, альбо не праводзілі вучэнні з нейкімі асобнымі складнікамі", — адзначыў Дэмчанка ў каментары ўкраінскаму медыя "Апостраф".

Зараз паблізу ўкраінскай мяжы не назіраецца перасоўванне беларускай вайсковай тэхнікі або асабовага складу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.