Ці перажывае Украіна праз праверку баявой гатоўнасці ў беларускіх вайскоўцаў

Праверка баявой гатоўнасці ў беларускім войску

Праверка баявой гатоўнасці ў беларускім войску / Міністэрства абароны РБ

Украіна пракаментавала праверку баявой гатоўнасці шэрагу беларускіх вайсковых частак, якая пачалася ў пачатку кастрычніка.

Паводле звестак украінскай памежнай службы, актыўных дзеянняў у беларуска-ўкраінскім памежжы не фіксуецца.

"Ну, гэта ж не ўпершыню — яны правяраюць баявую гатоўнасць або нагнятаюць сітуацыю з-за нейкіх асобных вучэнняў асобных звёнаў свайго войска. Памятаем, нядаўна адбыліся і сумесныя вучэнні з Расіяй", — цытуе ўкраінскае медыя "Укрінформ" прадстаўніка дзяржаўнай памежнай службы Андрэя Дземчанку.

Тым не менш беларускі кірунак ва Украіне працягваюць разглядаць як пагрозу.

"І мы павінны працягваць нарошчваць нашы абаронныя магчымасці, каб украінскія воіны маглі процідзейнічаць любой пагрозе, калі такая будзе ісці з Беларусі", — рэзюмаваў Дземчанка.

Правесці праверку баявой гатоўнасці воінскіх часцей і падраздзяленняў Узброеных Сіл РБ даручыў Аляксандр Лукашэнка. Яна пачалася 6 кастрычніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.