За нанесеную піратэхнікай шкоду можа пагражаць крымінальная адказнасць

За нанесеную піратэхнікай шкоду можа пагражаць крымінальная адказнасць

За нанесеную піратэхнікай шкоду можа пагражаць крымінальная адказнасць. Пра гэта нагадала мінская міліцыя. Адзначаецца, што піратэхніку забаронена выкарыстоўваць у грамадскіх месцах — у парках, на плошчах, у месцах, дзе знаходзіцца шмат людзей, каля жылых дамоў і аўтамабіляў. Дзеянні парушальнікаў могуць быць кваліфікаваныя як дробнае хуліганства. Пакаранне — штраф ад 46 да 690 рублёў, альбо адміністрацыйны арышт — да 15 сутак. Калі ж у выніку выкарыстання піратэхнікі здароўю грамадзян, іх маёмасці будуць нанесеныя сур’ёзныя страты, зламыснікі могуць трапіць пад крымінальную адказнасць, інфармуе БЕЛТА.

У Мінску міліцыя праводзіць праверку па факце з’яўлення ў сацсетках відэа, на якім відаць, як маладыя людзі кідаюць з аўтамабіля на вуліцу петарды. Дарэчы, у Барысаве ў адным з гаражоў праваахоўнікі знайшлі больш за 67 тысяч піратэхнічных вырабаў на агульную суму амаль 18 тысяч рублёў. За незаконны продаж піратэхнікі пагражае вялікі штраф.