За продаж кніг пра Гары Потэра беларус трапіў пад "крыміналку"
Перапіска аб продажы кніг / УУС Мінгарвыканкама
Мінская пенсіянерка звярнулася ў міліцыю з заявай. Яна паведаміла, што ў яе ўнучкі знікла некалькі кніг.
Суму шкоды жанчына ацаніла амаль у 150 рублёў.
Па падазрэнні ў крадзяжы міліцыянты затрымалі 22-гадовага непрацуючага маладога чалавека. Цягам некалькіх месяцаў ён здымаў пакой у пенсіянеркі.
Выявілася, што падчас свайго пражывання ў кватэры малады чалавек выстаўляў на продаж праз адну з анлайн-пляцовак кнігі, якія былі ў пакоі. На гэтай пляцоўцы малады чалавек знайшоў пакупніка, якому адправіў поштай чатыры кнігі пра Гары Потэра. Амаль адразу пасля гэтага ён выехаў з кватэры.
Цяпер на яго пачалі крымінальную справу за крадзеж.