"Гопнікі" на Еўрарадыё: кніга пра Магілёў сярэдзіны 80-х. Чытайце фрагмент!

Книга "Гопники"

“Гопнікі” ўпершыню выходзяць па-беларуску праз 20 гадоў пасля напісання / "Логвинов"

У выдавецтве “Логвінаў” выйшла кніга Уладзіміра Казлова “Гопнікі”. Аўтар ласкава запрашае ў неласкавыя ўскраіны Магілёва сярэдзіны 80-х. Нармальныя пацаны і нефармалы, свой раён і чужы, хаза і хабза, дыскач і апорка, Гарбачоў і Рэйган, будзённае жыццё і раптоўная смерць…

Уладзімір Казлоў пакідае будучаму пакаленню амаль што антрапалагічны атракцыён у форме раманеты. Аўтар і выдавецтва папярэджваюць: гэтую кнігу не варта чытаць людзям, чулым да ненарматыўных выразаў і апісання брутальных сцэн.

Што гэта за кніга

Кніга, якая ў пачатку 2000-х мела поспех у розных краінах былога СССР, цяпер атрымала беларускае выданне. Аўтар адзначае, што раней не бачыў сэнсу ў перакладзе, бо большасць беларусаў чыталі па-руску. Аднак пасля падзей 2020 года і росту цікавасці да беларускай мовы ён адчуў сваю “беларускасць” і вырашыў зрабіць крок да новага чытача. Цяпер “Гопнікі” будуць успрымацца як беларуская кніга беларускага аўтара.

Шкада, што баб на кар’еры амаль няма, а тыя, хто ёсць, купацца не ходзяць — сцыкухі. Разаслалі коўдры і ляжаць дагары дупамі. І колькі ты да іх не падыходзь — тыпу, дзяўчаты, хадзем купнемся, — зробяць калгасныя рожы: мы не купаемся, і нам тут добра, тыпу такія дзевачкі-прыпевачкі і цэлкі. Не вучыце дзядзю мурашам фігі паказваць. Я пра вас усё ўжо ведаю, хто з кім і калі і куды.

А пасля кар’ера пайду дахаты жэрці, пакуль яшчэ нікога няма, а то пачнуць мне маралі чытаць, маўляў, трэба дома па вечарах сядзець, а не бадзяцца абы-дзе, і што гэта ў цябе за кумпанія, і такія дружбаны ні да чаго добрага цябе ні прывядуць, і сядзеў бы ты лепш дома і кніжкі чытаў — вунь колькі ў спісе літаратуры на лета, а ты? Я? Што я? Я нічога, лепш бы вы мне менш мазгі яб*лі, а то я наагул тады дадому шамаць не пайду, скраду што-небудзь у гастраноме. Наагул усе казлы і шакалы, ну, пра іх і казаць няма чаго.

А ўвечар — праз плот і на дыскач, дзе ўсе свае і ніхто не будзе дакалупвацца, што, тыпу, хулі вы прыцёгліся, малыя?

Нас свае пацаны яшчэ ў тым годзе абяцалі пусціць на групавуху да Наташкі, але потым самі не пайшлі, раздумалі, а можа, нас не захацелі браць — тыпу, малыя яшчэ, зарана.

Дзе мы малыя? Мы задзіралі ярухам спадніцы пасля дыскача сто разоў і мацалі іх, але ярухі могуць ісці не адныя, а з пацанамі, і тады трэба з’ёбв*ць, а то іх пацаны, асабліва калі ўпітыя, дык так адпрацуюць, што потым тыдзень будзе не да дыскатэк, нават драчыць і тое не захочацца. А ўсё з-за баб, сук паганых.

Дыскач скончыцца, але дахаты піздз*хаць рана — яшчэ толькі поўнач. Значыцца, можна яшчэ палазіць па парку, пашукаць, дзе цалуюцца і яб*цца, і выпудзіць і камянямі закідаць, але бронь божа нарвацца на пацаноў, якія адны і без ярух, і таму сядзяць сумныя і бухаюць.

А перад сном забяжым яшчэ раз у сад да Афэлка — сказаць дабранач. Ён сад вартуе, ходзіць па ім са стрэльбай, і мы крыкнем яму: дабранач, Сяргей Сцяпанавіч, не засні, а то сад табе спалім, а ён закрычыць: ідзіце адсюль, шкарадзь, тут вам не смехуёчкі.

І ўсё, цяпер — дадому, спаць. А заўтра — усё тое ж самае. 

Дружбан

Я мушу станоўча ўплываць на гэтага прыдурка. Класуха здурнела са сваім камунізмам. Для яе найгалоўнейшае — “моц калектыву”. Нават іншыя настаўнікі з яе смяюцца, а завуч нам сказала па сакрэце, што яе трымаюць у школе апошні год. Прыйшоў новы час, у краіне перабудова, і такія, як яна, вэк на пенсію.

Можна, вядома, перасесці, але класуха помслівая, будзе потым падкусваць і паводзіны знізіць, ды і Быра прымецца лезці: чаго гэта ты не захацеў са мной сядзець, кантрольную даць спісаць, чаму жміндзішся?

Дагэтуль у мяне з Бырам усё было нармуль: ён ніколі не прыкалупваўся. Мы нават амаль не размаўлялі за тыя паўгода, што ён у нас у класе. Ён ціхі такі дваячнік, хаця насамрэч хуліган яшчэ той: за раён біцца ездзіць, на зборы, на ўліку ў дзіцячым пакоі міліцыі стаіць.

— Ну што, — кажа ён. — Мяне адмыслова да цябе пасадзілі, каб ты мне дапамагаў, Шубрык. Так што давай, дзяліся.

Я гляджу на яго: валасы засаленыя, нямытыя, перхаць блішчыць, твар увесь у шнарах ад драпін. Гнусны выбл*дак.

Я даю яму спісаць дамашнюю па алгебры, а сам гляджу ў падручнік, тыпу паўтараю. Ён не разбірае майго почырку і кожную хвіліну перапытвае: а гэта што за лічба, Шубрык, га?

Швабра збірае сшыткі, ён яшчэ не ўсё дапісаў. Але я перад носам у Швабры зграбаю сшытак і даю ёй. Ён незадаволена глядзіць на мяне і таксама пхае ёй свой сшытак.

На наступны дзень Швабра раздае сшыткі. Мне пяць, яму – кол і прыпіска: “Калі ўжо спісваць, то хаця б цалкам”.

— Адкуль яна ведае? — псіхуе Быра.

— Ты ж перад носам у яе пісаў.

— Яна сляпая, ніхранаські не бачыць.

— Ну ўбачыла ж.

— Гэта ўсё ты.

Ён дае мне пад партай кулаком у жывот — не надта, але балюча.

— Ты што?

— Нічога.

На наступным уроку, геаграфіі, ніякіх дамашак няма. Настаўнік — поўны дэбіл. Не ведаю, дзе яго знайшлі, у якім псіхдыспансеры, калі Іванавіч пад чаркай трапіў пад машыну, і яму адарвала нагу. Новы настаўнік усё сядзіць за сталом, глядзіць у акно і расказвае нам пра тое, як служыў у войску ў гэ-дэ-эр і як там было добра. Ніхто яго не слухае, кожны робіць што хоча.

Мы з Бырам — на апошняй парце, і нам усё роўна ніфіга не чуваць, што ён кажа: усе балбочуць міжсобку або гуляюць на паперы ў футбол ці марскі бой.

— Ты не крыўдуй, што я табе ёбн*ў на алгебры. Але ты, напэўна, мне нешта не тое спісаць даў.

— Не, усё тое.

— А чаму тады кол?

— Яна бачыла, што ты спісаў.

— Нічога яна не бачыла, яна сляпая. Нейкі час мы сядзім моўчкі.

— У футбол будзеш? — пытаецца Быра.

— Не, не хачу.

Мы ўчора ўжо гулялі, і ён увесь час махляваў — няправільна адлічваў клетачкі для сябе, больш, чым трэба, а калі я казаў, што няправільна, ён удаваў, што не чуе. Ненавіджу, калі махлююць.

— Калі будзеш мне дапамагаць, спісваць даваць, будзеш мой дружбан, — кажа Быра. 

— Ты можаш быць нармальным пацаном, а што выдатнік — гэта ўсё херня. Будзем з табой бухаць, і я цябе з блядзямі пазнаёмлю. Школа — ацтой, і настаўнікі ўсё — казлы. Галоўнае — будзь сваім пацаном, і ўсё будзе нармуль.

Дома мама кажа:

— Ты ставішся да яго прадузята. Можа, ён добры хлопчык, хоць і хуліган. Ты ж яго не ведаеш зусім. Ён рос без бацькі, у цяжкай сям’і. Паспрабуй зблізіцца з ім, знайсці пункты судакранання. Можаш дадому яго запрасіць.

З Бырам у нас адна пункт судакранання — секс. Ён ведае пра гэта значна больш за мяне і кажа, што ў яго ўжо было.

— Шмат разоў, з шостага класа. А ты яшчэ ні разу, я ведаю. Але ў класе ўсе пацаны яшчэ хлопчыкі, акрамя мянеі Кузняцова. Так што не сцы.

— Няма ярухі, якая не дае, ё пацан, які не ўмее папрасіць, — тлумачыць мне Быра на русмове.

— А калі цэлка?

— А што цэлка? Што, яна ўсё жыццё цэлка будзе? Раней-пазней — усё роўна. Яна табе сёння скажа — я не буду, таму што цэлка, а заўтра іншы добра папросіць, і ўсё — яна больш не цэлка.

Быра рагоча.

— А ты калі-небудзь цэлку... гэта самае?

— Угу.

— І як?

— Звычайна, толькі мора крыві.

— А колькі ёй гадоў было?

— Пятнаццаць. Або чатырнаццаць. Не памятаю.

— Усяго вось?

— А хулі ты думаў? Думаеш, у нас у класе ўсе яшчэ цэлкі?

— Адкуль я ведаю?

— А я табе скажу. Калдунова ўжо не цэлка і Хмяльніцкая.

— Адкуль ты ведаеш?

— Пацан адзін сказаў. Ён сам іх…

— Хто?

— Не скажу.

— А ты?

— Што я?

— Ну ты б хацеў Калдунову там ці Хмяльніцкую?

— Ты што, дурны? У сваім класе? А калі прывяжацца потым?

Пішам кантрольную па геаметрыі. Я ўжо зрабіў свой варыянт і зараз рашаю тры заданні з пяці для Быры.

— Мне пяць не трэба ці там чатыры. Усё роўна не паверыць, сука.

На наступны дзень усё як трэба: мне — пяць, Быру — тры.

— Малайчына, Шубрык. Будзеш нармальны пацан — навучу цябе, як яруху раскруціць. 

Ярух вакол мора. Знаёмішся, х*ё-маё — у кіно там, марожка-пірожка, ну, ясны болт. 

Потым праводзіць дадому, зайсці ў пад’езд — пазаціскацца, пасмактацца. І даведацца, калі нікога няма дома. Лепш, вядома, калі сама пакліча ў госці, каб не набівацца. Ну, а потым само сабой…

У класе мне ніхто не падабаецца, акрамя Ягоркінай. Яна таксама выдатніца, але мяне не трывае. Я ўжо колькі разоў бачыў, як яна размаўляе з Бырам. Якія ў іх могуць быць агульныя інтарэсы, блін? Перад гісторыяй яна падыходзіць да нашай парты, пытаецца ў Быры:

— Ну што, як наконт гэтага?

— Ніяк. Не атрымаецца.

— Шкада.

— Ну і што, што шкада?

— Ну нічога. Я думала, ты дапаможаш.

— Добра, ідзі, мне трэба яшчэ гісторыю пачытаць.

Яна паварочваецца, і ён, сунуўшы руку ёй пад сукенку, шчыпае за сраку.

— Ай. Ты што, дурны?

Яна чырванее. Ёй сорамна, бо я ўсё бачыў. Я размахваюся і б’ю Быру ў нос. Ён здзіўлена глядзіць на мяне. Астатнія, хто бачыў, таксама. У клас уваходзіць гістарыца. З Быравай ноздры выцякае струменьчык крыві. Ён устае і выходзіць з класа.

— Табе пізда, Шубрык, — шэпча Змей, шасцёрка Быры, і хіхікае. — Усё, лічы сябе камуністам.

Быра вяртаецца хвілін праз пяць. Кроў змытая, але паскудства: пляма пад носам засталася. Ён на мяне не глядзіць. Вырывае са сшытка ліст, малюе на ім магілу з надпісам “Шубрык, 1971– 1987”, суне мне. Няправільна. Я 72 года, а не 71-га. Гэта ён 71-га, бо сядзеў два гады ў першым класе.

Што рабіць? Адпрасіцца з заняткаў, тыпу да ветру, і ўцячы дахаты? Нельга. Усе падумаюць, што сасцаў. Ды і не дапаможа ўсё адно: заўтра зноў ісці ў школу. Вось, блін, укляпаўся.

Ад страху хочацца сраць. Я падымаю руку: можна выйсці? Гісторыца ківае. Усе глядзяць на мяне, апроч Быры. Ён малюе ў сшытку аўтагоншчыкаў. Ён на ўсіх уроках малюе аўтагоншчыкаў або салдацікаў.

У прыбіральні — нікога. Усе ўнітазы ўжо забітыя гаўном, і я абіраю чысцейшы.

Потым доўга мыю рукі халоднай вадой — гарачай няма, — і яны амаль што сінеюць. Вяртаюся ў клас.

— Можна сесці?

Гістарыца ківае. Усе зноў глядзяць на мяне. Звініць званок. Усе падымаюцца, але гістарыца застаецца сядзець. У яе, відаць, наступны ўрок у гэтым жа кабінеце. Значыцца, не зараз. А калі? Выходжу на калідор. Падбягае Змей.

— Быра чакае цябе за школай, на заднім ганку, дзе дзверы закалочаныя. Калі не прыйдзеш, будзе горш.

Ён хіхікае.

Я кладу партфель на падваконне і спускаюся на першы паверх. Выходжу на вуліцу. З даху капае, і свеціць сонца. Але холадна: яшчэ ж толькі канец лютага.

За вуглом, акрамя Быры, стаяць чалавек сем пацаноў, Ягоркіна і яшчэ дзве ярухі з нашага класа. Быра здымае пінжак, дае Змею. Падыходзіць да мяне. Б’е ў сківіцу. У галаве нешта падтрасаецца, і я падаю. Ён чакае. Я прыкідваюся, маўляў, устаць не магу. З разбітай губы на кашулю капае кроў.

— Кроў за кроў, — кажа Быра. — Паквіталіся.

Усе сыходзяць. Я падымаюся. Галава спярша круціцца, потым вяртаецца да ладу.

Я забіраю партфель, апранаюся ў гардэробе і іду дадому. Фіг з ёй, з геаметрыяй.

Дома мама пытаецца, што здарылася.

— Пабіўся. За дзяўчыну.

— Малайчына. Правільна. Дзяўчына — адна з нямногіх годных падстаў для бойкі.

На наступны дзень іду ў школу ў найпаскуднейшым настроі. Мне сорамна. Але ў класе ніхто не ўспамінае пра ўчарашняе. З Бырам не саджуся, саджуся за пустую парту.

На перапынку іду да класнай.

— Яўгенія Эдуардаўна, я не хачу сядзець з Быркуновым.

— Чаму?

— Ну, не хачу.

— Ён што, да цябе чэпіцца, замінае вучыцца?

— Ну... не.

— А што тады?

— Ну, не ведаю... Не хачу проста.

— Валодзя, давай паспрабуем яшчэ адзін тыдзень. Калектыў — вялікая моц, я шчыра ў гэта веру. Ужо ёсць станоўчыя вынікі. Па апошняй кантрольнай па геаметрыі яму тры, а да гэтага ўвесь час былі двойкі.

Я паварочваюся і сыходжу.

На геаметрыі зноў саджуся адзін. Падыходзіць Быра.

— Слухай, Шубрык, сядай да мяне. Гэта ж тваё месца.

— Не хачу.

— Ну што ты як не пацан? Ты што, са сваім пацаном палаяцца хочаш праз нейкую сучку? Я, вядома, ёбн*ў табе, але ты ж сам першы. У мяне з ёй свае справы, наконт пацана аднаго. А ты навошта лез? Я думаў, ты свой пацан, думаў — ты дружбан будзеш, а ты…

— Ладна.

Я перасаджваюся.

На алгебры — самастойная праца, і я рашаю за сябе і за Быру.

— Малайчына, — кажа ён. — Свой пацан. Знайду табе яруху, з якой лёгка дабазарыцца. Будзеш ужо не “хлопчык”, не тое што ўсе гэтыя драчылы. А ты ўвогуле драчыць спрабаваў?

— Не.

— Не веру. Усе пацаны спрабавалі. Нават я, пакуль не пачаў з ярухамі.

Прыходжу дадому — мамы няма. Саджуся ў крэсла, расшпільваю штаны і драчу, уяўляючы сабе Ягоркіну.

Па самастойнай мне чатыры, Быру — тры. Я зрабіў у сябе адну памылку. Лепш бы ў яго. Ці не?

Ягоркіна падыходзіць да Быры і дае яму запіску.

Быра чытае, яна чакае.

— Сёння ў сем гадзін, — кажа ён.

Ягоркіна ўсміхаецца і сыходзіць. Я нічога не пытаю.

На гэтым тыдні наш клас дзяжурыць па школе. Нас з Бырам ставяць у “добрым” калідоры: там ніякіх малых, толькі дзявяты і дзясяты класы. Быра ўвесь час малюе ў сваім сшытку, паклаўшы яго на падваконне. Маляваць ён не ўмее ў прынцыпе, і ўсё выходзіць пачварна і непадобна, але самому яму падабаецца, і я таксама кажу, што шыкоўна атрымалася, калі ён пытаецца.

Падыходзяць два дзесяцікласнікі — Вова-Таракан і Грыша-Туз.

— Слухай, малы, дай дваццаць капеек, — кажа мне Таракан.

— У мяне няма.

— Таракан, не лезь да яго, — Быра адрываецца ад свайго сшытка.

— Ты нешта сказаў? Паўтары.

— Не лезь да яго. 

— Гэта што, твой дружбан?

— А можа, і дружбан.

— Слухай, Туз, Быра даўно ўжо нарываецца.

Час яму па лычы насуваць. Як ты?

— У прынцыпе, можна. Не, давай лепш не так зробім. Вось, ты кажаш — гэта твой дружбан. Калі ты яму ёбнеш, мы табе даруем. А калі не, то ўдваіх адмяцелім. Ну, як?

Быра бязглузда глядзіць на мяне. Прусак хапае мяне за пінжак.

— Я гэтага трымаю, каб не здрыснуў.

— Ну шо? — пытаецца Туз у Быры.

Быра ідзе да мяне. Я чакаю, што ён ударыць як быццам моцна, а насамрэч ціхенька, а я прыкінуся, маўляў, моцна. Я так рабіў класе ў пятым, калі ў нас вучыўся Грыб — яго потым у спецшколу забралі. Ён быў найдужэйшы і мог да любых дваіх пацаноў падысці і сказаць: “Вось ты ёбн* яго, а то я цябе”. Усе баяліся Грыба, і некаторыя білі па-сапраўднаму, а я — не, каб потым, калі здарыцца наадварот, той, другі, таксама не ўдарыў бы з усяе моцы.

Быра б’е па-сапраўднаму і проста ў “сонейка”. Прусак адпускае мой каўнер. Яны сыходзяць. Быра пхае сшытак у торбу і таксама сыходзіць. Я сяджу на кукішках, потым прысядаю колькі разоў, як казалі пацаны, і іду ў клас. Саджуся адзін.

На наступны дзень — першага сакавіка. Усё шэрае. Растае. Першы ўрок — гісторыя.  

Да званка хвілін пяць. Падыходжу да Быры. Ён глядзіць на мяне. Я ўсміхаюся.

— Прывет.

— Прывет.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.