За фатаздымкі з БЧБ-сцягам магілёўца затрымалі ў крэсле цырульніка
Беларускія міліцыянты / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота
У Магілёве затрымалі мясцовага жыхара Аркадзя Гуменнікава, паведамляе праваабарончы тг-канал MAYDAY TEAM. Нагодай нібыта стаў "распаўсюд фатаграфій бел-чырвона-белага сцяга" ў сацыяльных сетках.
Сілавікі размясцілі ў сваіх каналах відэа затрымання. Мужчыну затрымлівалі некалькі ўзброеных байцоў з Магілёўскага ГУБАЗіКа і АМАПа. Прычым само затрыманне адбылося ў цырульні, куды Гуменнікаў, відавочна, прыйшоў пастрыгчыся. Мужчыну павалілі з крэсла на падлогу, а потым знялі з ім "пакаяльнае" відэа.