За "экстрэмізм" судзяць мужчыну, якога тыдзень таму цытавалі ў "СБ"
Канстанцін Дземянкоў / sb.by
31 студзеня ў судзе Быхаўскага раёна адбудзецца адміністрацыйны працэс над Канстанцінам Дземянковым. Мужчыну вінавацяць у распаўсюдзе экстрэмізму.
Між тым яшчэ толькі тыдзень таму яго хвалілі ў галоўным афіцыёзным выданні — газеце "СБ. Беларусь сегодня", заўважыў тг-канал "Віцебск, я гуляю".
22 снежня там выйшаў артыкул, прысвечаны торфапрадпрыемству "Дняпроўскае" Быхаўскага раёна. У тэксце цытаваліся выказванні і некаторых кіраўнікоў. У тым ліку слова далі і начальніку планава‑эканамічнага сектара Канстанціну Дземянкову, які адпрацаваў на прадпрыемстве больш за 20 гадоў. Мужчына расказаў журналістам пра апошнія пераўтварэнні на прадпрыемстве.
А неўзабаве трапіў пад суд.