З-за пераносу выходных у Мінску змяніўся графік працы транспарту
А таксама лякарняў і паліклінік.
20 красавіка ў Мінску змяняецца графік працы некаторых маршрутаў гарадскога транспарту. Так, напрыклад, у панядзелак адменяць аўтобусныя маршруты нумароў 76э, 83э, 89э, 151э, а таксама хуткасны аўтобус нумар 114 і маршрут нумар 125. Аўтобусны маршрут нумар 130 будзе працаваць па графіку панядзелка. Таксама арганізоўваецца праца аўтобуса нумар 134с, а на аўтобусным маршруце нумар 140 будзе зменшана колькасць рухомага саставу.
Амбулаторна-паліклінічныя ўстановы аховы здароўя Мінска 20 красавіка будуць працаваць па графіку суботняга дня, 25 красавіка — па графіку рабочага дня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама. У святочныя дні ў прыёмных аддзяленнях бальніц, траўмапунктаў, аддзяленняў інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі будуць дзяжурыць кваліфікаваныя спецыялісты.
Фота: Bymedia.net