З-за загарання пральнай машыны ў Добрушы эвакуявалі пад'езд (фота)
Здарэнне адбылося зранку 17 студзеня.
Зранку 17 студзеня ратавальнікі ў Добрушы атрымалі паведамленне, што ў адной з кватэр па вуліцы Паскевіча загарэлася пральная машына. На месцы здарэння ратавальнікі ўбачылі, што ўзгаранне ў пралцы адбылося на першым паверсе пяціпавярховага жылога дома. Дым ад пажару стаў запаўняць пад'езд.
Ратавальнікі эвакуявалі 70-гадовую гаспадыню кватэры, а таксама 10 чалавек (у тым ліку чацвёра дзяцей) з кватэраў вышэйшых паверхаў.
Пажар быў ліквідаваны ў лічаныя хвіліны. Агонь пашкодзіў пральную машыну і маёмасць у ванным пакоі. Пацярпелых няма.

Фота — mchs.gov.by