З Расіі дэпартавалі беларускага “злодзея ў законе” (відэа)
Супрацоўнікі паліцыі дэпартавалі з Расіі ў Беларусь "злодзея ў законе" Паўла Алексіевіча, вядомага пад мянушкай "Пашцет Мінскі".
Як паведамляе БалтІнфо, 31-гадовага крымінальнага лідара затрымалі на пачатку 2013 года падчас так званай “зладзейскай сходкі” ў рэстаране ў Маскоўскай вобласці.
Пры асабістым даглядзе ў яго знайшлі какаін вагой больш за 1,5 грама. За захоўванне наркотыкаў беларус быў асуджаны на 6 месяцаў пазбаўлення волі. 24 ліпеня, адразу пасля адбыцця Алексіевічам пакарання, расійскія паліцыянты дэпартавалі яго ў Беларусь.
"Пашцета Мінскага" перадалі супрацоўнікам Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі.