З Польшчы і поўдня Еўропы на Беларусь ідзе страшная спякота

Лето в Минске

Цёплы фронт пачне сваё рух ноччу 6 ліпеня / Euroradio

З тэрыторыі Польшчы ноччу 6 ліпеня на Беларусь пачне напаўзаць спякота — цёплы атмасферны фронт пачне па поўначы краіны прагрэваць атмасферу да 33 градусаў цяпла, паведамляе Белгідрамет.

Уначы і ўдзень на поўначы Беларусі 6 ліпеня пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, месцамі парывісты.

7 ліпеня з паўднёвага захаду Еўропы чакаецца перамяшчэнне актыўнай сістэмы франтоў і нестабільных трапічных паветраных мас. Спякота ўзмоцніцца і слупок тэрмометра на поўдні краіны паднімецца да +35 градусаў.

Уначы месцамі па паўночным захадзе Беларусі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Удзень на большай частцы тэрыторыі чакаюцца дажджы, месцамі моцныя дажджы, месцамі навальніцы.

Вецер будзе ўмераны, удзень пры навальніцах парывісты, месцамі моцны парывісты.

5 ліпеня, у суботу, перад самай спякотай, тэмпература паветра ў Беларусі будзе камфортнай — слупок тэрмометра не паднімецца вышэй за 25 градусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.