З мінскай школы праз пажар эвакуявалі больш за 500 чалавек
Школа №142 у Мінску / yandex.ru/maps
Надзвычайная сітуацыя адбылася сёння ў 142-й школе Мінска, размешчанай у мікрараёне Шабаны. Спрацавала пажарная сігналізацыя. З будынка эвакуявалі больш за 528 чалавек, у тым ліку 475 школьнікаў.
Невялікі пажар сапраўды быў — ён пачаўся праз замыканне ў электрашчыце. Сітуацыю выратаваў настаўнік фізкультуры, які патушыў узгаранне з дапамогай парашковага вогнетушыцеля. Ратавальнікі расказалі, што даведаліся пра інцыдэнт праз сістэму перадачы паведамленняў аб надзвычайных сітуацыях "Маланка". Яны таксама ўдакладнілі, што пацярпелых няма.