З мінскага метро могуць прыбраць лішнюю рэкламу

З мінскага метро могуць прыбраць лішнюю рэкламу

Рэкламы ў мінскім метро павінна быць меней. Такую заяву на паседжанні Мінгарвыканкама зрабіў старшыня камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Павел Лучыновіч, інфармуе БЕЛТА.

Са словаў чыноўніка, гарадскія ўлады ўсё часцей сутыкаюцца са скаргамі грамадзян на залішнюю агрэсіўнасць і несістэмнасць размяшчэння рэкламы ў метро. Найперш гэта тычыцца станцыяў з вялікім пасажырапатокам, кшталту “плошчы Якуба Коласа” і “Каменнай Горкі”.

“Тут рэклама носіць татальны і вельмі агрэсіўны характар. Яе адназначна павінна быць меней”, — сказаў Павел Лучыновіч.

У бліжэйшы час у сталічнай падземцы плануецца вызначыць месцы для рэкламнай інфармацыі. Лучыновіч мяркуе, што пасажыру ў метро павінны дапамагаць сродкі візуальнага арыентавання, а іх вельмі часта не бачна на фоне рэкламы. На яго думку, Мінскі метрапалітэн павінен больш дакладна арыентавацца на прынцыпы і канцэпцыю размяшчэння рэкламы ў горадзе.