З Магілёва самалёты пачнуць лятаць у Балгарыю
У планах — прамыя рэйсы з Магілёва ў Егіпет і Турцыю.
Авіярэйсы звяжуць беларускі Магілёў і Балгарыю. Першы пасажырскі авіяпералёт “Боінга” ў Бургас запланаваны на 13 чэрвеня.
Плануецца, што рэйс у Балгарыю стане рэгулярным. У планах Магілёўскага аэрапорта таксама арганізацыя прамых рэйсаў у Егіпет і Турцыю, паведамляе тэлерадыёкампанія ”Магілёў”.
Замежныя авіярэйсы сталі магчымыя дзякуючы мадэрнізацыі аэрапорта. За апошнія некалькі гадоў у яго ўкладзена каля 100 мільярдаў рублёў, закуплена новае абсталяванне. Спецыялісты падрыхтаваныя па вышэйшым разрадзе, а ўзлётна-пасадачная паласа здольная прымаць любыя тыпы самалётаў.
Мясцовыя тураператары паведамляюць, што вылетамі з Магілёва зацікавіліся не толькі магілёўцы, але і жыхары сталіцы.
Фота — www.linereview.net