З грузавіка на пешахода звалілася бервяно (фота)

З грузавіка на пешахода звалілася бервяно (фота)

З грузавіка МАЗ з прычэпам на пешахода звалілася бервяно. 21-гадовы жыхар Стаўбцоўскага раёна атрымаў цяжкія траўмы.

Як інфармуе БЕЛТА, здарэнне адбылося ўдзень 14 верасня. Мужчына ішоў па сустрэчнай абочыне. У ДАІ УУС Мінаблвыканкама адзначылі, што кіроўца грузавіка "не забяспечыў кантроль за станам груза, які перавозіў". Гэта і стала прычынай здарэння. Пацярпелы знаходзіцца ў бальніцы. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.