З Брэста да Віцебска па ўік-эндах будзе хадзіць новы цягнік
Ён таксама будзе праходзіць праз Мінск.
Беларуская чыгунка з 3 красавіка прызначыла новы цягнік №680/679 Брэст — Мінск — Віцебск. Цягнік будзе курсіраваць па пятніцах, суботах і нядзелях з адпраўленнем са станцыі Брэст-Цэнтральны ў 14.05, са станцыі Мінск-Пасажырскі — у 18.48 і прыбываць на станцыю Віцебск-Пасажырскі ў 23.01. Час яго адпраўлення ў зваротным кірунку з Віцебску — 23.28, прыбыццё ў Брэст — раніцай наступнага дня ў 08.28.
Акрамя таго, з канца сакавіка Беларуская чыгунка прапануе пасажырам зручнейшы расклад руху міжнароднага цягніка №371/372 Магілёў — Львоў. З 29 сакавіка курсіруе па няцотных днях. З Магілёва ён выходзіць у 15.42 (раней — у 12.44), з Мінска — у 19.16 (раней — у 17.39) і прыбывае ў Львоў раніцай наступнага дня ў 09.07 замест 05.54. Што да зваротнага шляху, час адпраўлення саставу з Львова застаўся ранейшым — 19.48, але з Мінска ён будзе адпраўляецца на 50 хвілін раней — у 9.30 замест 10.40, а прыбывае ў Магілёў — у 13.19 замест 14.43, паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі.