З Беларусі паказальна выслалі чацвярых непальцаў
Паказальная высылка грамадзян Непала з Беларусі / @krepostfortuvd
З Беларусі выслалі чацвярых грамадзян Непала, якія працавалі на "Санта Брэмар", пры чым паказальна.
Як паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама, у фае інтэрната для работнікаў прадпрыемства сабралі каля 100 грамадзян Непала. Працэдура дэпартацыі адбывалася ў іх прысутнасці.
Па словах інспектаркі па грамадзянстве і міграцыі АГІМ Ленінскага РАУС Брэста Анастасіі Водчыц, непальцы парушылі правілы знаходжання ў Беларусі — якія менавіта, не ўдакладняецца. Каб такога не паўтаралася, з імі правялі "прафілактычную размову".