З Беларусі будуць хадзіць электрацягнікі ў Латвію, Расію і Украіну
Дзеля гэтага будуць электрыфікаваныя новыя участкі беларускай чыгункі.
Беларуская чыгунка плануе пусціць электрацягнікі ў Латвію, Расію і Украіну. Дзеля гэтага цяпер разглядаюць магчымасць электрыфікацыі ўчасткаў чыгункі. Сумесна з украінцамі будзе весціся адпаведная праца на ўчастках Гомель — Чарнігаў і Калінкавічы — Карасцень, а з латвійцамі і расіянамі — участак Смаленск — Віцебск — Даўгаўпілс — Рыга. Пра гэта паведаміў на 62-м паседжанні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці, якое праходзіць гэтымі днямі ў Мінску, начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў.
Ён лічыць важным скаардынаваць дзеянні з суседнімі чыгуначнымі адміністрацыямі. Галоўным стратэгічным партнёрам беларускіх чыгуначнікаў з’яўляецца Расія, і з ёй рэалізуецца некалькі маштабных праектаў. Напрыклад, гэта арганізацыя хуткаснага пасажырскага руху Масква — Мінск — Берлін. Дзеля гэтага ў Брэсце паставілі спецыяльную пераводную прынаду для пропуска цягнікоў “Тальго”. Таксама Беларуская чыгунка працуе над развіццём паскораных пасажырскіх зносінаў на Калінінградскім напрамку.
Доля міжнародных перавозак па Беларускай чыгунцы складае болей за 70 адсоткаў і ўвесь час узрастае. Найбольшыя аб’ёмы грузавых перавозак у міжнародных зносінах Белчыгунка выконвае на расійскім напрамку — гэта 47%, далей ідзе Латвія — 20%, Літва — 15% і Украіна — 9,5%, піша sb.by
Фота: Bymedia