З акаўнту Мельнікавай спампавалі ўсе дасяжныя файлы КР

Анжаліка Мельнікава

Анжаліка Мельнікава / Каардынацыйная рада

Усе файлы КР, да якіх мела доступ Анжаліка Мельнікава, былі спампаваныя 13 сакавіка. Пра гэта паведаміла выканаўца абавязкаў спікеркі КР Станіслава Гліннік:

"Па-першае, пацвярджаецца тая інфармацыя пра лагін з тэлефону Анжалікі Мельнікавай 19 сакавіка з Мінску, нашая праверка паказала тое самае.

Па-другое, усе файлы, якія былі даступныя Мельнікавай у межах Каардынацыйнай рады, былі спампаваныя з яе дыску 13 сакавіка. Мы не ведаем далейшы лёс гэтых файлаў".

Паведамляецца, што сярод дакументаў былі стратэгічны план, бюджэт, унутраныя даклады ды іншыя аперацыйныя матэрыялы.

Пры гэтым падкрэсліваецца, што спампоўванне файлаў адбылося не з тэрыторыі Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.