З 17 чэрвеня пачне курсіраваць цягнік Мінск-Варна-Мінск

Для аматараў адпачынку ў Балгарыі Беларуская чыгунка на летні перыяд увяла новы цягнік — Мінск-Варна-Мінск. Ён будзе курсіраваць да Чорнага мора адзін раз на тыдзень.

Як інфармуе "Интерфакс-Запад", з беларускай сталіцы цягнік будзе адпраўляцца ў серады ў 13.18, а прыбываць у 10.15 наступнага дня (з 17 чэрвеня да 9 верасня), адпраўленне з Варны — у пятніцы ў 19.15, а прыбыццё ў беларускую сталіцу — 16.59 (з 19 чэрвеня да 11 верасня).

Фота: ria.ru