З 15 лістапада ў Мінску змяняецца рух транспарту на Прывакзальнай плошчы

З 15 лістапада ў Мінску змяняецца рух транспарту на Прывакзальнай плошчы

З 15 лістапада ў сувязі з рэарганізацыяй схемы дарожнага руху на Прывакзальнай плошчы і вул. Кірава ўносяцца змены ў работу маршрутаў гарадскога пасажырскага транспарту ў Мінску, паведамляе “Сталічны транспарт і сувязь”.

У аўтобусных маршрутаў № 3С, 79, 79Д, 81Э, 102, 175Э канцавы прыпанак “Вакзал” пераносіцца на новы транспартны тэрмінал па вул. Бабруйскай, размешчаны побач з канчатковым пунктам “Вакзал” тралейбусных маршрутаў № 3, 5, 6, 16, 20 , 30.

Пераносіцца схема руха аўтобусаў:

№ 79, 79Д, 102 у напрамку вакзала — па вул. Свярдлова, Кірава, Бабруйскай. Назад — па вул. Бабруйскай, Ленінградскай, Свярдлова і далей па маршрутах з выкананнем усіх прыпынкаў на змененым участку ў абодвух напрамках (аналагічна руху тралейбусных маршрутаў);

№ 3С, 81Э, 175Э ў напрамку вакзала — па вул. Маякоўскага, Свярдлова, Кірава, Бабруйскай. Назад — з разваротам па вул. Бабруйскай, Ульянаўскай, Свярдлова і далей па маршрутах з выкананнем на змененым участку прыпыначнага пункта “Тэхналагічны універсітэт” у абодвух напрамках.

Для аўтобусных маршрутаў № 1, 47С, 69, 119С канцавым будзе зяўляцца прыпыначны пункт “Вакзал” на новай пляцоўцы па вул. Бабруйскай. Прыпыначны пункт “Вакзал” па вул. Кірава стане прамежкавым і будзе называцца “Кірава”. Выкананне прыпыначнага пункта “Ленінградская” па вул. Бабруйская адмяняецца.

Рух экспрэсных аўтобусных маршрутаў № 1006-ТК, 1052-ЭК у парадку эксперыменту (на тэрмін каля 2 тыдняў) арганізуецца да новага транспартнага тэрмінала па вул. Бабруйскай з рухам па вул. Свярдлова, Кірава, Бабруйскай у прамым напрамку. Па вул. Бабруйскай, Ленінградскай, Свярдлова і далей па маршрутах — у зваротным кірунку.

Рух экспрэснага аўтобуснага маршруту № 1056-ТК у напрамку ГЦ “Ждановічы” арганізуецца па вул. Свярдлова, Бабруйскай, прасп. Незалежнасці і далей па маршруце, у кірунку Чыжоўкі (у парадку эксперымента) — па прасп. Незалежнасці, вул. Свярдлова, Кірава, Бабруйскай (з заездам на транспартны тэрмінал), Ленінградскай, Свярдлова і далей па маршруце.

Трасы экспрэсных аўтобусных маршрутаў № 1001-ТК, 1103-ТК, 1054-ТК, 1254-ТК застаюцца без зменаў.

З падрабязнасцямі можна пазнаёміцца на сайце “Сталічны транспарт і сувязь”.

Фота: nemiga.info

З 15 лістапада ў Мінску змяняецца рух транспарту на Прывакзальнай плошчы
Фота: gusts.minsk.by