З 1 жніўня ў Беларусі падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт
Але некаторыя маркі стануць танней / pixabay.com
Некаторыя цыгарэты, што выпускае кампанія "Табак-Інвест", падаражэюць. Так, "Карона эліт" падаражэе на 15 капеек, а "Карона Super Slims" — на 35 капеек. Абедзве маркі будуць каштаваць 4 рублі за пачак.
А вось некаторыя вырабы "Гродзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман" патаннеюць на пяць капеек. Так, пачкі "NZ Charm Рэд" і "NZ Charm Браўн" абыдуцца курцам да 4,95 рубля.