Юрый Корзун расказаў, як спынілі яго пратэст у шахце "Беларуськалія"

Юрый Корзун расказаў, як спынілі яго пратэст у шахце "Беларуськалія"

Юрый Корзун расказаў, як спынілі яго пратэст у шахце "Беларуськалія". Раніцай 10 верасня ён прыкаваў сябе кайданкамі на глыбіні 305 метраў і заявіў пра палітычныя патрабаванні: спыненне запалохвання, звальнення працоўных, вызваленне сябраў страйкаму, спыненне выкрадання грамадзян невядомымі асобамі, а таксама спыненне гвалту ў дачыненні мірных пратэстоўцаў і адстаўка Аляксандра Лукашэнкі. Заяву шахцёра можна пабачыць тут.

Корзун адмаўляўся выходзіць на паверхню да выканання патрабаванняў. Але падземны страйк спынілі на загад адміністрацыі, а яго паднялі на паверхню. У выніку шахцёр трапіў у бальніцу, куды калонай прыйшлі яго таварышы. Вось што расказаў Юрый Корзун пра падзеі сённяшняй раніцы:

"Да мяне быў выкарыстаны гвалт толькі ў шахце. Але гэта быў гвалт такі не грубы. Мяне заблакавалі, адціснулі ад ланцуга, для таго, каб яго адрэзаць... Яны гэта зрабілі. Я не лічу гэта гвалтам. Хто зрабіў? ІТР, чалавек 10 (відаць, маюцца на ўвазе інжынерна-тэхнічныя работнікі — Еўрарадыё). Кайданкі зняць яны не маглі, здымалі ланцуг ў МНС... Прывезлі ў бальніцу, дзе мяне абследавалі. Былі падазрэнні на праблемы з сэрцам. Зрабілі два разы кардыяграму, сказалі, што ўсё ў парадку. Але ёсць тэмпература... Памыюся, пераапрануся, адпачну і далучуся да страйку".

Корзун спадзяецца, што яго не затрымаюць. "Я не здзяйсняў ніякіх правапарушэнняў, крымінальных злачынстваў", — кажа ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.