У Салігорску шахцёра-пратэстоўца Юрыя Корзуна вынеслі з шахты

У Салігорску шахцёра-пратэстоўца Юрыя Корзуна вынеслі з шахты

У Салігорску шахцёра Юрыя Корзуна адвезлі ў бальніцу. Раніцай 10 верасня работнік "Беларуськалія" ў знак пратэсту прыкаваў сябе кайданкамі ў шахце на глыбіні 305 метраў і заявіў пра палітычныя патрабаванні (сярод іх — адстаўка Аляксандра Лукашэнкі). Але кайданкі разрэзалі і яго вынеслі на паверхню.

Калона шахцёраў, у якой некалькі дзясяткаў чалавек, прыйшла ад шахты да бальніцы. Пра гэта Еўрарадыё расказаў сябра стачкама "Беларуськалія" Аляксандр Новік.

У Салігорску шахцёра-пратэстоўца Юрыя Корзуна вынеслі з шахты
vk.com/zdravasol

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.