Юнаку, які збіў лекара-сірыйца ў электрычцы, выставілі абвінавачванне
Яго вінавацяць у хуліганстве — частка 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу.
Пра гэта паведамляе партал TUT.BY са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу Следчага камітэта Юлію Ганчарову. Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле — да двух гадоў пазбаўлення волі.
Пакуль што хлопец па-ранейшаму застаецца пад вартай. Следства працягваецца. Пасля завяршэння ўсіх следчых дзеянняў справа будзе перададзеная ў суд.
Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося 6 ліпеня ў электрычцы Орша-Мінск. Малады чалавек з шумнай кампаніі збіў сірыйца, які, як высвятлілася пазней, з'яўляецца клінічным ардынатарам адной з лякарняў Мінску. Следства выявіла, што зроблена гэта было беспадстаўна з хуліганскіх памкненняў.