Юлія Чарняўская: мне здаецца, што цяпер я праходжу досвед найглыбейшай старасці

Юлія Чарняўская / Еўрарадыё
Юлія Чарняўская / Еўрарадыё

Палітвязень Юлія Чарняўская праз адваката звярнулася да сваёй дачкі Яўгеніі Чарняўскай. Культуролаг і ўдава заснавальніка TUT.by Юрыя Зісера, затрыманая 18 траўня, знаходзіцца пад хатнім арыштам. 

"Доня, дарагая, мне нават цяжка сказаць "сумую", бо жыву ў нейкім свеце, дзе вы жахліва далёка, на іншых планетах — як ты, так і мая мама, якая жыве за два кварталы. 

Ізаляцыя — гэта дзіўны досвед. Часам мне здаецца, што цяпер я праходжу досвед найглыейшай старасці, таму што адзінота прыкладна такая. Мне не верыцца, што дзесьці ёсць вуліцы, людзі, а ўжо тым больш мора. Але я стараюся жыць, каб калі-небудзь апынуцца ў свеце, дзе вы ўсё ёсць", — піша Юлія Вісарыёнаўна. 

Яна кажа, што часта ўспамінае Яўгенію маленькай:

"Успамінаю, як ты ідзеш і грызеш моркву ў Паланзе (там прадавалася чыстая ружовая морква пучкамі, як ледзяшы — вельмі салодкая), ці як у нас згасла святло на Залатой Горцы, мы з татам запалілі ў кухні гаспадарчыя свечкі, і тут прыйшла ты з насцярожаным ад нечаканасці тварыкам. І сярод свечак гэты тварык даў мне ключ да "Вожыка ў тумане": я зразумела, што гэта дзіця перад незнаёмым таямнічым светам. Цяпер, зрэшты, я разумею, што гэта наогул чалавек перад жыццём, што на яго нахлынула, — і я ў тым ліку-такі пажылы вожык у тумане".

У Фэйсбуку ёсць старонка "Юлія Чарняўская пад арыштам", дзе яе дачка Яўгенія публікуе інфармацыю пра маму, перададзеную праз адваката. Па словах адваката, стан здароўя культуролага пагоршыўся. Ёй неабходны медыцынскі агляд і ўход лекараў, што цяпер немагчыма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.