Яйкі, заражаныя фіпранілам, выявілі ў 45 краінах свету
Прынамсі ў 45 краінах свету ў прадуктах выявілі сляды фіпранілу, небяспечнага для здароўя чалавека. Больш за ўсё такой прадукцыі знайшлі ў краінах Еўрасаюза. Заражаныя фіпранілам яйкі пакуль не выявілі толькі ў Літве і Харватыі, адзначае БЕЛТА.
Шкоднае для чалавека рэчыва выявілі нават у прадуктах, якія трапілі ў Афрыку, Азію, Канаду і на Блізкі Усход.
Як вядома, пасля выяўлення фіпранілу ў яйках і кураціне ў розных краінах ЕС былі зачыненыя сотні фермаў, адбыўся масавы забой птушкі. З крамаў былі канфіскаваныя і знішчаныя тоны яек і прадуктаў з імі.
Беларускія чыноўнікі заяўлялі, што ў нашу краіну прадукты са шкодным рэчывам не пастаўляліся.
Праверкі на еўрапейскіх фермах працягваюцца.