Яшчэ ў 11 беларускіх пацыентаў з каранавірусам — першыя адмоўныя тэсты
Першыя адмоўныя тэсты атрыманыя ў яшчэ 11 беларускіх пацыентаў з каранавірусам. Неўзабаве гэтых людзей выпішуць з лякарняў. Пра гэта піша афіцыйны Telegram-канал Міністэрства аховы здароўя са спасылкай на галоўнага інфекцыяніста краіны Ігара Карпава.
Заява прагучала на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі 19 сакавіка. Карпаў паведаміў, што ў змаганні з каранавірусам беларускім дактарам дапамаге кітайскі досвед. "Вельмі неацэнная інфармацыя, якую мы (дактары) атрымліваем па тэлекамунікацыйнай сувязі з Кітая. Дактары, якія прайшлі ўжо пік, дзеляцца з намі досведам і дапамагаюць сваімі ведамі", — паведаміў ён.
Раней паведамлялася, што ў Беларусі каранавірус выяўлены ў 51 чалавека. Шасцёра з іх ужо вылечыліся і выпісаныя з лякарняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.