Яшчэ тры месяцы: праваабаронцы Марфе Рабковай працягнулі тэрмін зняволення

Марфа Рабкова / Фота з сацыяльных сетак
Марфе Рабковай падоўжылі тэрмін зняволення пад вартай на тры месяцы. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Па заканчэнні гэтага тэрміну праваабаронца правядзе ў няволі ўжо год. Яна была затрыманая 17 верасня 2020 года.
Каардынатар валанцёрскай службы "Вясны" Марфа Рабкова абвінавачваецца адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Ёй пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
У красавіку праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская, якая пабывала ў адной камеры ў менскім СІЗА №1 з Марфай Рабковай, распавяла, што дзяўчына за 8 месяцаў зняволення схуднела на 12 кілаграмаў.
У траўні стала вядома, што Марфу Рабкову паставілі на ўлік як "схільную да экстрэмізму".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.