Яшчэ адзін перавозчык адмяняе рэйсы ў Вільнюс

Аўтобус / pixabay.com
Магілёўскі перавозчык "Аўтасеўлад" адмяніў рэйсы з Магілёва ў Вільнюс, піша тэлеграм-канал Infotrans Media. Аўтобусы павінны былі выязджаць у 9:30 з Магілёва і ў 12:15 з Мінска.
Рэйсы гэтага перавозчыка з Вільнюса таксама адмененыя. Аўтобус павінен быў выехаць з літоўскай сталіцы ў Магілёў праз Мінск у 15:40.
Білетны агрэгатар Infobus абяцае вярнуць пасажырам поўны кошт квіткоў.
Адмена рэйсаў пачалася на гэтым тыдні. Пасажырам ад перавозчыкаў і білетных аператараў сталі прыходзіць лісты з абяцаннем вярнуць поўны кошт квіткоў.
Літоўскі бок патлумачыў Еўрарадыё, што адмена рэйсаў звязаная з увядзеннем на літоўска-беларускай мяжы надзвычайнага становішча. Праз гэта Літва была вымушаная выдзеліць больш сродкаў і спецыялістаў для аховы мяжы, і прапускная здольнасць пунктаў пропуску знізілася. Абмежаванні для перавозчыкаў пачалі дзейнічаць яшчэ ў 2024 годзе, але выконваць іх яны пачалі толькі цяпер.
Калі Літоўская адміністрацыя транспартнай бяспекі заўважыла, што колькасць аўтобусаў, якія перасякаюць мяжу, перавышае дапушчальную, перавозчыкам было рэкамендавана прытрымлівацца дазволаў.
“Падобна, гэтае папярэджанне спрацавала — колькасць аўтобусаў скарацілася да дапушчальнага ўзроўню”, — кажуць у ведамстве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.