Яшчэ адзін перавозчык адмяняе рэйсы па маршруце "Мінск — Вільня"

Аўтобус, фото носіць ілюстатыўны характар / pixabay.com
Яшчэ адзін перавозчык адмяняе рэйсы з Беларусі ў Літву. Пра гэта паведамілі літоўскія партнёры беларускага "Байертранса" — кампанія Intercars, заўважыла "Радыё Свабода".
"З жалем паведамляем, што, нягледзячы на наяўнасць усіх неабходных дазволаў з боку перавозчыка ТАА ІП “БАЙЕРТРАНС”, літоўскі бок прыняў рашэнне пра нядопуск дадатковых рэйсаў", — гаворыцца ў паведамленні кампаніі.
Адменены наступныя рэйсы:
- Мінск — Вільня — Каунас (адпраўленне ў 04:05)
- Вільня (00:45) — Вільня аэрапорт (01:25) — Мінск
Грошы за білеты пасажырам абяцаюць вярнуць.
Аўтобусныя перавозчыкі пачалі адмяняць рэйсы ў Вільню і Каунас з 11 жніўня. У Літоўскай адміністрацыі транспартнай бяспекі тлумачылі Еўрарадыё, што адмены рэйсаў звязаныя з увядзеннем на літоўска-беларускай мяжы надзвычайнага становішча. Праз гэта Літве давялося вылучыць больш сродкаў і спецыялістаў для аховы мяжы, і прапускная здольнасць пунктаў пропуску знізілася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.