Як збіраюць Peugeot пад Мінскам (фота)

Беларускае прадпрыемства "Юнісон" і кампанія "ПС Аўто Груп" пачалі збіраць аўтамабілі Peugeot ў Беларусі. Першыя Peugeot ўжо з'явіліся ў продажы. Яны сапраўды сталі таннейшыя на пару тысяч еўра. Але даражэйшыя за расійскія прыкладна на тысячу.

Peugeot беларускай зборкі каштуюць даражэй, чым у Расіі

Партал ABW.BY наведаў зборачны цэх прадпрыемства і апублікаваў фотаздымкі.

Аўтамабілі збіраюць на заводзе "Юнісон" у вёсцы Абчак пад Мінскам. Зборка адбываецца ў рэжыме CKD — гэта тэхналогія імпарту аўтамабіляў, арыентаваная на абыход высокіх мытных пошлін. Камплектавальнікі прывозяць у Беларусь і далей збіраюць на прадпрыемстве. Праўда, на здымках не відаць самаго працэса зборкі, толькі цэлыя аўтамабілі.

Peugeot Citroën аб зборцы ў Беларусі: мы выйграем ад падатковых прэферэнцый