Ці апране Зяленскі пінжак на сустрэчу ў Белы Дом?
Уладзімір Зяленскі / канал Уладзіміра Зяленскага
Белы дом папрасіў украінскіх чыноўнікаў удакладніць, ці будзе прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі ў касцюме на сустрэчы з амерыканскім калегай Дональдам Трампам. Чыноўнікі атрымалі адказ, з якога вынікае, што класічнага адзення чакаць не варта — украінскі прэзідэнт з'явіцца ў тым жа чорным пінжаку, у якім ён прысутнічаў на саміце НАТА ў Нідэрландах.
"Гэта будзе ў стылі гарнітура, але не паўнавартасны гарнітур", — заявіў адзін з суразмоўцаў Axios.
Паведамляецца, што гэтае пытанне "надзвычай важнае", бо ў мінулы раз, падчас сустрэчы ў Авальным кабінеце, выгляд Зяленскага стаў праблемай, якая абярнулася дыпламатычным скандалам.
Саміт NATO стаў першым выпадкам, калі Зяленскі апрануў пінжак дзелавога стылю з моманту ўварвання ў 2022 годзе, і афіцыйныя асобы ЗША заявілі, што Трамп застаўся гэтым задаволены.