У калоніях вернуць магчымасць тэлефанаваць і прыбяруць "жоўтыя біркі"

Каланія ў Беларусі, фота ілюстратыўнае / nash-dom.info
Адміністрацыям калоній з наступнага месяца дазволяць зняволеным здзяйсняць тры аўдыё- і тры відэазванкі, піша MAYDAY TEAM са спасылкай на ўласныя крыніцы.
Гэта закране і тых зняволеных, якія, па меркаванні адміністрацыі ўстановы, "злосна парушаюць рэжым".
"У дадзены момант „злоснікам“ дазваляюць толькі адзін званок да 3 хвілін", — кажуць праваабаронцы.
Акрамя таго, адміністрацыям даручылі больш не пазначаць частку зняволеных "жоўтымі біркамі". Раней такія біркі атрымлівалі тыя, хто знаходзіцца на так званым прафілактычным уліку. Сярод іх часта былі і палітзняволеныя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.