Як выглядае новы будынак мінскай міліцыі
Новы будынак міліцыі / sb.by
4 сакавіка прайшло ўрачыстае адкрыццё новага будынка мінскай міліцыі. Ён знаходзіцца ў Дабрамысленскім завулку (недалёка ад чыгуначнага вакзала). Рашэнне аб узвядзенні новага будынка абгрунтоўвалася тым, што некаторыя службы сталічнай міліцыі размяшчаліся ў розных канцах горада. Шасціпавярховы адміністрацыйна-гаспадарчы корпус павінен змясціць усіх.
Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, кіраўнік мінскай міліцыі Міхаіл Грыб і старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў заклалі ў падмурак капсулу для нашчадкаў. Яны спадзяюцца, што ў 2067 годзе яны прачытаюць іх прывітанне да "150-годдзя беларускай міліцыі".