Як у Мінску перавозілі пацыента з каранавірусам з адной бальніцы ў іншую
У пятніцу ў Мінску перавозілі пацыента з каранавірусам з 3-й гарадской клінічнай бальніцы ў інфекцыйную бальніцу. БЕЛТА апублікавала фотарэпартаж. Гэта ўжо не вучэнні. У нашай краіне зафіксаваны 94 выпадкі заражэння каранавіруснай інфекцыяй COVID-19.
Медыкі ў спецкасцюмах перавозілі пацыента ў аўтамабілі хуткай меддапамогі. Заражаны каранавірусам знаходзіўся ў спецыяльным герметычным кантэйнеры.
Гэты і наступныя здымкі — БЕЛТА
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.