Як прыватныя футбольныя клубы Вышэйшай лігі перажывуць новы ўказ Лукашэнкі?

Падобна, што адзін праект дакладна зачыніцца / "Арсенал"
З 1 студзеня 2026 года зменяцца правілы спонсарства беларускага спорту. Паводле новага ўказу Аляксандра Лукашэнкі адмяняюцца падатковыя льготы на нерухомасць, зямельны падатак і падатак на прыбытак для спонсараў.
Новыя правілы гульні ўдараюць па прыватных футбольных клубах, якія выступаюць у Вышэйшай лізе беларускага футболу. Як піша “Трыбуна”, дзяржынскі "Арсенал" хутчэй за ўсё спыніць сваё існаванне.
Некалькі незалежных крыніц паведамілі выданню, што ўласнік клуба, бізнесмен Аляксей Мелешкевіч, стаміўся фінансаваць каманду з уласных сродкаў. Супрацоўніцтва з маскоўскім "Лакаматывам" не дало патрэбных фінансавых вынікаў, а знайсці спонсараў усё цяжэй, нягледзячы на існуючыя льготы.
Пры гэтым Мелешкевіч катэгарычна адмаўляецца аддаваць клуб дзяржаўным структурам. Калі ён не знойдзе новых інвестараў, то клуб з Дзяржынска можа спыніць сваю дзейнасць у найбліжэйшы час.
Свой шлях у "Іслачы"
Уладальнікі "Іслачы" падышлі да вырашэння пытання свайго існавання інакш. Зараз уласнікамі "ваўкоў" з’яўляюцца бізнесмены Уладзімір Пінчук і Віталь Курыла, але больш за 90% фінансавання каманда атрымлівае ад розных прадпрыемстваў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.