Як паўплываюць гандлёвыя войны Трампа на Беларусь? Тлумачаць эксперты

Як паўплываюць гандлёвыя войны Трампа на Беларусь

Як паўплываюць гандлёвыя войны Трампа на Беларусь / The White House's photo

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пачаў гандлёвую вайну з усім светам, калі ўвёў пошліны на імпарт з Кітая, Еўрасаюза і іншых краін.

На Беларусь, як і на Расію, гэтых абмежаванняў не наклалі. Але палітыка Трампа усё роўна не абыдзе Беларусь бокам, лічаць эксперты. 

Еўрарадыё спытала эканамістаў пра пошліны Трампа і пра тое, як яны адаб’юцца на Беларусі.

Што адбываецца ў свеце?

Тое, што робіць Трамп цяпер — гэта спроба справакаваць кантраляваную паніку на рынку, кажа старшы навуковы супрацоўнік BEROC Дзмітрый Крук. А калі гэтая паніка пачне выходзіць з-пад кантролю, праз тыдзень-другі падзенне запаволіцца.

— Тым не менш гэта ўсё можа прывесці да стратаў у сусветным гандлі, але пакуль не зразумела, у якіх маштабах, як хутка і наколькі трывала.

Таксама эканаміст кажа, што вельмі сур’ёзнае пытанне ў тым, што будзе з цэнамі на нафту.

Як паўплываюць гандлёвыя войны Трампа на Беларусь? Тлумачаць эксперты
Цэны на нафту ў свеце зніжаюцца / Reuters
@euroradio.lite Еўрарадыё спытала эканаміста, як пошліны Трампа адаб’юцца на Беларусі. #новостибеларусь #ценыбеларусь ♬ original sound - Еўрарадыё.Лайт
Як паўплываюць гандлёвыя войны Трампа на Беларусь? Тлумачаць эксперты
Пошліны Трампа ўдараць па беларускім нафтапрадуктам

— Чаму не закране? Таму што мы пад санкцыямі і залежым ад Расіі, якая таксама пад санкцыямі і не залежыць ад экспарту ў ЗША. А Беларусь залежыць ад экспарту ў Расію. Нас гэта закране больш праз нафту. І для рэжыму нізкія цэны — гэта заўсёды дрэнна. Але на Беларусі гэта не вельмі адаб’ецца, — рэзюмаваў Кавалкін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.