Як аўтастанцыя ў Мёрах прыходзіць у аварыйны стан (фота)
Пасажырам на галаву са столі падае пабелка.
Аўтастанцыя ў Мёрах (горад у Віцебскай вобласці, у ім жыве каля 8 тысяч чалавек) прыходзіць у аварыйны стан. Калі на вуліцы ідзе дождж, то з-за "дзіравага" даху ў зале чакання на падлозе ўтвараюцца лужыны. На галовы людзей са столі сыплецца пабелка. Верагодна, на рамонт няма сродкаў.
Адметна тое, што на адной са сцен аўтавакзала вісіць плакат, які папярэджвае аб бяспецы на працы.