"Як адаб’ецца на перамоўным трэку"? Кавалеўскі — пра зняццё "ваенных" санкцый

Кавалеўскі — пра зняццё "ваенных" санкцый

Кавалеўскі — пра зняццё "ваенных" санкцый / Euroradio

Сярод прапаноў, якія перадаў пасланнік Дональда Трампа Стыў Уіткаф расійскаму прэзідэнту Пуціну — перамір’е з Украінай у абмен на адмену большасці санкцый, паведаміў Onet.

Еўрарадыё папрасіла экс-дыпламата і кіраўніка Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валера Кавалеўскага патлумачыць, чым імавернае скасаванне антырасійскіх санкцый стане для Беларусі? Ці будуць санкцыі ў адносінах да Мінска таксама знятыя?

— Мы пакуль гаворым пра прапанову, якая не да канца абмеркаваная і невядома, ці будзе прынятая.

Да таго ж, хоць беларускія палітычныя структуры вялі працу па сінхранізацыі санкцый, уведзеных супраць Расіі і Беларусі, гэта не заўсёды працавала, і часам працавала непаслядоўна. Цяпер цяжка сказаць, якія санкцыйныя пакеты ўводзіліся адначасова і могуць быць адмененыя адначасова.

Я думаю, што санкцыі могуць быць знятыя адначасова, і Лукашэнка абавязкова зверне ўвагу на гэта. Маўляў, санкцыі супраць нас былі ўведзеныя праз тое, што мы падтрымалі вас у гэтай вайне. Думаю, Лукашэнка не будзе несці гэты груз адказнасці на сябе замест Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.