"Я б выбраў Лукашэнку". Што робяць прарасійскія актывісты ў цэнтры Варшавы

Што робяць прарасійскія актывісты ў цэнтры Варшавы

Што робяць прарасійскія актывісты ў цэнтры Варшавы / Euroradio

Насупраць амерыканскай амбасады ў Варшаве ўжо больш за год стаіць пікет з сапраўднай інсталяцыяй. На плакатах, налепленых на палаткі, — абвінавачванні краін Захаду ў развязванні вайны ва Украіне і сектары Газа.

Сярод сцягоў, вывешаных на палатках, ёсць і беларускі дзяржаўны чырвона-зялёны.

Карэспандэнт Еўрарадыё рызыкнуў ментальным здароўем, каб высветліць, што за актывісты стаяць за гэтым прапагандысцкім праектам і што яны думаюць пра вайну ва Украіне, пра Беларусь і Лукашэнку.

"Зяленскі не ўкраінец — ён яўрэй, бандыт, злачынец, генацыдны выканаўца"

Раніцай ля прапагандысцкай палаткі стаіць група людзей. Славамір Анджэй Закрэўскі, які там заўсёды начуе і з'яўляецца адным з арганізатараў пікету, нешта ім распавядае і раздае флаеры. У добрым настроі людзі з ім развітваюцца і сыходзяць.

Падыходжу, прадстаўляюся журналістам. Знаёмімся. Пан Закрэўскі абяцае адказаць на ўсе пытанні.

Звяртаю ўвагу на сцягі Расіі, Беларусі. Пытаюся: "Дык вы за Пуціна?”.

— Тут не толькі расійскія і беларускія сцягі, але і палестынскія, Іранскія. Гэта Сцягі людзей, якія не хочуць Трэцяй сусветнай вайны.

— А што вы хочаце паказаць Злучаным Штатам?

— Мы не згодныя з іх ваеннай палітыкай. Гэтай краінай кіруюць банкіры, якія раней фінансавалі нават Адольфа Гітлера. Яны зарабляюць на кожнай вайне.

“Я бы предпочел Лукашенко”. Что делают пророссийские активисты в центре Варшавы
Прарасійская інсталяцыя ў Варшаве / Euroradio
“Я бы предпочел Лукашенко”. Что делают пророссийские активисты в центре Варшавы
Славамір Анджэй Закрэўскі абражае Зяленскага / Euroradio
“Я бы предпочел Лукашенко”. Что делают пророссийские активисты в центре Варшавы
Прарасійскія актывісты ў Варшаве лічаць, што 1300 палітвязняў — гэта мала / Euroradio

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.