У Беларусі памёр палітвязень

Валентин Штермер

Памёр палітвязень Валянцін Штэрмер / Фото из личного архива

У Беларусі на пачатку 2025 года памёр палітвязень Валянцін Штэрмер, піша “Наша Ніва”. Прычыны смерці, а таксама месца — у калоніі ці ў бальніцы — невядомыя. Валянціну было 61 або 62 гады.

Былы палітвязень Дзмітрый Лукша, які знаходзіўся з Штэрмерам у адным атрадзе ў калоніі, распавёў, што мужчына прыехаў туды пасля інсульту. Нягледзячы на гэта, яго адпраўлялі ў ШІЗА, стан яго здароўя пагаршаўся.

Валянціна Штэрмера затрымалі за восем каментароў з крытыкай дзеянняў расійскай арміі ва Украіне ў чэрвені 2023 года. Праз некалькі месяцаў яго асудзілі на пяць гадоў пазбаўлення волі, абвінаваціўшы ў абразе прэзідэнта, удзеле ў экстрэмісцкім фармаванні і распальванні варожасці.

Справу разглядалі ў закрытым рэжыме.

Раней паведамлялася пра смерць былой палітзняволенай Тамары Каравай, якой было 45 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.