73-гадовую пенсіянерку асудзілі за ўдзел у пратэстах
Пенсіянерку асудзілі за ўдзел у пратэстах
73-гадовую Алену Панкратаву з Мінску асудзілі за ўдзел у пратэстах па "народным артыкуле", піша "Наша Ніва".
Верагодна, жанчыне прызначылі хатнюю хімію.
Па звестках "Нашай Нівы", Алена вядзе вельмі актыўнае жыццё — ходзіць у тэатры, на выставы і лекцыі, а таксама падарожнічае.
Вядома, што яна вучылася ў БДУ.