Вызначыліся ўсе ўдзельнікі чвэрцьфіналу Кубка Беларусі па футболе
У апошнім матчы папярэдняй стадыі мінскае “Дынама” з мінімальным лікам перамагло магілёўскі “Днепр”.
Такім чынам, у 1/4 фіналу Кубка Беларусі згуляюць БАТЭ, "Дынама" Мінск, "Дынама" Брэст, "Белшына", "Шахцёр", "Нёман", мікашэвіцкі "Граніт" і "Віцебск".
Нагадаем, што дзейным уладальнікам Кубка Беларусі з’яўляецца салігорскі “Шахцёр”.