Выйшаў фільм пра бортніцтва на беларускім Палессі

Медовая сота

"Беларусьфільм" апублікаваў у сетцы фільм "Тэрыторыя пчол" / Скриншот видео

"Беларусьфільм" на сваім YouTube-канале выклаў для прагляду фільм пра ўнікальны лясны промысел — догляд за пчоламі-бароўкамі на беларускім Палессі.

Гэта бортніцтва, якое захавалася да нашых дзён толькі на Уборцкім Палессі — тэрыторыі Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці.

Гэта край лясоў, балот і заліўных лугоў, на якіх расце мноства меданосных раслін. Бортніцтва захавалася тут амаль у нязменным выглядзе як сямейная і абшчынная традыцыя, што перадаецца з пакалення ў пакаленне.

Аўтар сцэнара — Рэгіна Гамзовіч, рэжысёр і аператар — Юрый Цімафееў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.